Сумеснае адкрытае акцыянернае таварыства
Вытворчасць якасных і даступных лекавых сродкаў — адна з найважнейшых задач дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, аснова лекавай бяспекі краіны.
Асноўным напрамкам дзейнасці СААТ «Ферэйн» з’яўляецца распрацоўка, вытворчасць і рэалізацыя лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння і БАД з выкарыстаннем прыроднай расліннай і жывёльнай сыравіны, а таксама сыравіны мікрабіялагічнага і хімічнага сінтэзу.
Чым мы займаемся
Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 31 снежня 2019 г. выдадзены Сертыфікат адпаведнасці вытворчасці лекавых сродкаў патрабаванням Належнай вытворчай практыкі (GMP) № 133/2019/ GMP.
27.01.2025 выдадзены Сертыфікат адпаведнасці вытворцы лекавых сродкаў патрабаванням дзяржаўнага стандарта Рэспублікі Узбекістан OʻzDSt 2766:2018 «Належная вытворчая практыка — GMP».