RU   BY

Вытворчасць

На прадпрыемстве вырабляецца больш за 50 найменняў лекавых сродкаў, якія ўжываюцца для лячэння і прафілактыкі страўнікава-кішачных, сардэчна-сасудзістых, інфекцыйных і іншых захворванняў. Спецыфікай працы прадпрыемства з'яўляецца яго вытворчы цыкл - ад распрацоўкі прэпарата і вытворчасці да выпуску гатовай лекавай формы. На дадзены момант вытворчасць складаецца з цэха ін'екцыйных прэпаратаў і цэха нестэрыльных лекавых сродкаў. Вытворчасць ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі GMP, Правіламі і нормамі бяспекі працы і санітарна-гігіенічнымі патрабаваннямі да вытворчасці фармацэўтычных прэпаратаў.

Для забеспячэння адпаведнасці вытворчасці і прадукцыі патрабаванням нарматыўных дакументаў (перш за ўсё ТКП 030-2017 (02040) «Належная вытворчая практыка» і ТКП 428-2012 (02041) «Вытворчасць лекавых сродкаў», міжнародных стандартаў ІСО).